ДРУГАСНЫЯ РЭСУРСЫ

У  цяперашні  час,  ва  ўмовах  падаражання  энергетычных  рэсурсаў,  асаблівую  актуальнасць  набывае  нарыхтоўка  другаснай  сыравіны.  У  адпаведнасці  з  Законам Рэспублікі  Беларусь  “Аб  звароце  з  адходамі”,  другасная  сыравіна — гэта  другасныя  матэрыяльныя  рэсурсы,  якія  падрыхтаваны  да  выкарыстання  для  вытворчасці  прадукцыі,  электрычнай  і  цеплавой  энергіі, выканання  работ,  аказання  паслуг  у  адпаведнасці  з патрабаваннямі,  устаноўленымі  тэхнічнымі  нарматыўна-прававымі  актамі.
Штогод  рашэннем  райвыканкама  прадпрыемствам,  арганізацыям  і  ўстановам  раёна  даводзіцца  адпаведны план  па  нарыхтоўцы  і  здачы  металалому,  макулатуры,  адходаў  шкла,  палімерных  і  тэкстыльных  матэрыялаў  і іншых.  Па  некаторых  відах  другаснай  сыравіны прадпрыемствы  раёна  даведзенае  заданне  выконваюць  у поўным  аб’ёме.
Як  паведамілі  ў  аддзеле  эканомікі  райвыканкама,  за  9  месяцаў    раёнам  выкананы  план  нарыхтоўкі  чорных  і  каляровых  металаў.  На  перапрацоўчыя  прадпрыемствы  іх  адпраўлена  2 904, 6  тоны.  Лепш  у  выкананні  даведзенага  задання  справіліся  раённае  спажывецкае  таварыства –  125,4  %, УКП  «Жылкамгас» – 113, 9  %,    УА  КДАТК – 155 %,  ААТ  “ПМК-89  “Водбуд” – 109,3 %.  Значна  перавыкананы  план  здачы  каляровых  металаў:  замест  9,9  тоны  сабрана  74,6  тоны, прычым  раённым  спажывецкім  таварыствам  нарыхтавана  71,4  тоны.   Пры  планавым  заданні  здачы  шклобою  204,1  тоны  яго  нарыхтавана  265  тон.  Значна  горш  выконваюцца  заданні  па  здачы  макулатуры  і  кардону,  адходаў  тэкстылю,  гумавых  шын  і  ПЭТ –  бутэлек.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Актуально

Подготовка к ОЗП: рассказываем, кто и когда должен подготовить отопительные системы

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«100 Катюш в одном строю»: стань голосом Великой Победы!

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко на встрече с послом Сербии: отношения складываются хорошие, несмотря на определенные нюансы

5 мая 2026
Читать новость
Земляки

Специалист из Кличева о профессии связиста

5 мая 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

5 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Блиц-опрос: читатели о «Сцяг Саветаў»

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем