МАЯ МАТУЛЯ – ЗОРКА ЯСНАЯ

Менавіта  на  14  кастрычніка  прыпадае  святкаванне  Дня  Маці,  і  вялікае  хрысціянскае  свята  Пакровы.
Гэта  восеньскае  свята – бязмежная  падзяка  зямлі-карміцельцы  і  жанчыне-маці.  Канешне,  кожны  з  нас  ведае,  што  так,  як  маці,  на  свеце  ніхто  не  ўмее  за  дзяцей  хвалявацца  і  перажываць.  Так,  як  маці,  ніхто  не  ўмее  немаўлят  сваіх  песціць,  калыханку  спяваць.  І  не  важна,  што  выхаванцы  дзіцячага  садка  №5  яшчэ  не  здольныя  самастойна  рабіць  такія  высновы,  але  яны  здольныя  вельмі  шчыра  прызнавацца  матулям  у  сваёй  любові,  тым  больш,  што  аўтарытэт  маці  ў  дашкольнікаў  і  малодшых  школьнікаў – неаспрэчны.
Выхавацелі  начале  з  музычным  кіраўніком  Таццянай  Рыгораўнай  Вароніч,  падрыхтавалі  спартыўнае  свята.  Дзеці  вывучылі  вершы  і  песні,  танцы,  спартыўныя  забавы  і  гульні.  Матулі  з  задавальненнем  слухалі  сыночкаў  і  дачушак,  удзельнічалі  ў  конкурсах  і  гульнях,  шчыра  апладзіравалі,  дзякавалі  дзеткам  за  старанні  і  дзіцячыя  таленты.

Святлана  ТАРЭЛКА,
намеснік  загадчыка
па  вучэбна-выхаваўчай  рабоце.

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

27 ноября 2026
Читать новость
Наши новости

Дорогие друзья, уже завтра редакция Кличевской районной газеты «Сцяг Саветаў» отметит большой юбилей – 95-летие со дня первого выпуска газеты.

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Наши читатели о районной газете «Сцяг Саветаў»

27 ноября 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия

27 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Одно окно

27 ноября 2026
Читать новость
Наши новости

Прыйшла пара для ўспамінаў

27 ноября 2026
Читать новость