ФЕСТЫВАЛЬ ДРУЖБЫ – ЗА МІР І ЗГОДУ БЕЗ МЕЖАЎ

Напрыканцы  чэрвеня  старажытны  Бабруйск  ажывае,  на  вачах  маладзее  і  напаўняецца  мноствам  галасоў  і  музычных  інструментаў.  З  усяго  свету  сюды  на  XIII  Міжнародны  фестываль  народнай  творчасці  “Вянок  дружбы”  злятаюцца  сябры  і  аматары  нацыянальных  культур  і  традыцый,  каб  сябе  паказаць  і  на  іншых  падзівіцца,   завесці  новых  сяброў  і  знаёмых,  умацаваць  міжнародныя  культурныя  сувязі,  папулярызаваць  народную  творчасць  і    нацыянальную  самабытнасць.
Сёлета  фестываль  праходзіў  пад  дэвізам  “Фестываль  дружбы – за  мір  і  згоду  без  межаў”.
За  гэты  час    удзельнікамі  фестывалю  сталі  творчыя  калектывы  з  Аўстрыі,  Азербайджана,  Арменіі,  Бельгіі,  Балгарыі,  Босніі  і  Герцагавіны,  Венесуэлы,  Ганы,  Германіі,  Грузіі,  Іспаніі,  Ізраіля,  Індыі,  Ірана,  Казахстана,  Кыргыстана,  Кітая,  Латвіі,  Літвы,  Малдовы,  Нідзерландаў,  Польшчы,  Расіі,  Румыніі,  Сербіі,  Славакіі,  Турцыі,  Украіны,  Францыі,  Чарнагорыі,  Швецыі,  Эстоніі.
Па  добрай  традыцыі  артысты  фестывалю  завіталі  і  ў  наш  раён.
Ансамбль песні і танца «Малы Шлёнск» Цэнтра культуры «Каралінка» (кіраўнік  Якуб Заржыцкі) г. Радзенкув  Рэспублікі  Польшча  радаваў  сваім  майстэрствам  жыхароў  аграгарадка  Нясята,  а  маладзёжны  танцавальны  фальклорны ансамбль  «Златна  Добруджа» (кіраўнік Коста  Георгіеў) абшчыны  Крушары  Рэспублікі   Балгарыі — жыхароў  аграгарадка  Арэхаўка.
Гледачы  былі  ў  захапленні  ад  выступленняў  артыстаў  і  шчодра  адорвалі  іх  аладысментамі  і  кветкамі.  Гасцей  прывіталі  і  выказалі  ім  словы  падзякі  У. Г. Ваакс,  начальнік  аддзела    ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі  райвыканкама,    і  яго  намеснік  А. П. Ярошка.  Многія  клічаўляне  ў  выхадныя  дні  скарысталі  магчымасць  наведаць  канцэртныя  пляцоўкі  Бабруйска  і  наталіць  душу  шматгалоссем  нацыянальных  культур  свету.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Ребенок идет в первый класс: как подготовиться к школе, рассказали в Минобразования

25 августа 2025
Читать новость
Общество

С сентября в Кличевском районе стартует призыв на военную службу. Что важно знать?

25 августа 2025
Читать новость
Депутат – радиус действия

«Ніякага дыктату»: эксперт — пра магчымасць аднаўлення амерыканцамі дзейснага дыялогу з Масквой па шырокім спектры пытанняў

25 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем