«Беларусь, ты не забыта, у душы,як Божы знак»

«Беларусь, ты не забыта, у душы,як Божы знак»

28 студзеня, 85 гадоў таму, у вёсцы Дзмітраўка нарадзіўся наш знакаміты зямляк, паэт і празаік, журналіст, член Саюза пісьменнікаў СССР Леанід Марцінавіч Дайнека.

У дзяцінстве ён, як і многія хлапчукі, марыў пра марскія падарожжы ў розныя краіны свету, жадаў быць мараком і спрабаваў здзейсніць сваю мару, аднак лёсам яму было наканавана зусім іншае прызначэнне. Праўда, як гэта нярэдка бывае, зразумеў гэта не адразу – працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Адразу пасля вайсковай службы паступіў і скончыў у 1967 годзе аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі телебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-1989 гадах – адказным сакратаром часопіса «Мала­досць», з 1989 года – загадчык рэдакцыі паэзіі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Першы верш Леніда Дайнекі быў надрукаваны ў 1961 годзе ў газеце Уральскай ваеннай акругі «Красны баец». У 1969 годзе з друку выйшаў першы зборнік вершаў пад назвай «Галасы». У 70-я гады аўтар шмат працаваў на ніве паэзіі, спрабаваў свае сілы і ў жанры прозы: выдадзены некалькі паэтычных зборнікаў, а таксама зборнік апавяданняў «Бацькава крыіца», раманы «Людзі і маланкі». У сваіх вершах аўтар услаўляў прыроду, родны край, чалавека працы, раздумваў пра жыццё, заклікаў любіць родную мову, бо «яна – першааснова, яна – стагоддзяў зорны дым». У адным з інтэрв’ю ён прызнаўся: «С самого раннего детства, как себя помню, люблю сияние ночных звёзд над чёрными лесами, январские белорусские оттепели, хруст снега под санным обозом. Люблю всё земное и наш земной народ».
Асаблівыя адносіны да прыроды сфарміраваны ў паэта ў дзяцінстве і менавіта малая радзіма, Клічаўшчына, заўсёды была жыватворнай крыніцай яго натхнення. Яго вершаваныя радкі надзвычай узнёслыя. Ён настолькі яскрава і трапна апісваў прыродныя з’явы, што чытачы нібыта станавіліся іх сведкамі. Вось, напрыклад: «Па лісцях дрэў, маўклівых уначы, лапоча дождж задумлівы і сонны, нібыта хоча іх пералічыць. У тым дажджы – і радасць, і трывога, і светлы сум, і роздум малады. І бачыцца мне мокрая дарога, начное неба, поўнае вады».

Дзве музы – паэзія і гісторыя
Творы Леаніда Дайнекі ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Яны перакладзены на розныя мовы.
Ён аўтар захапляльных гістарычных раманаў, якія з цікавасцю чытаюць і дзеці, і дарослыя. Шырокую вядомасць аўтару прынеслі раманы: «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».Галоўным матывам творчасці нашага земляка было імкненне ўявіць і зразумець нашых далёкіх продкаў. Героямі яго раманаў сталі сапраўдныя гістрычныя асобы: Міндоўг, князь Вячка, Усяслаў Чарадзей, Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Язафат Кунцэвіч і іншыя.
Леанід Дайнека – лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў імя Івана Мележа (1988 год) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990 год) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей – гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Раман «Меч князя Вячкі» мае гістарычную аснову – у ім адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй неабходнасці яднання славянскіх народаў. «След ваўкалака» – аповед пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. На старонках рамана «Назаві сына Канстанцінам» аўтар пераносіць чытачоў у XV – XVI стагоддзі, у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы.
Таленавіты паэт і пісьменнік пайшоў с жыцця ў жніўні 2019 года. Для шматлікіх прыхільнікаў Леанід Дайнека быў і застаецца адным з лепшых гістарычных пісьменікаў.
Беларуская гісторыя ў творах Леаніда Дайнекі
Да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў бібліятэках арганізаваны выставы кніг, прысвечаны шэраг розных мерапрыемстваў на яго малой радзіме.
У дзень нараджэння пісьменніка навучэнцаў сярэдняй школы №1 запрасілі у чытальную залу цэнтральнай бібліятэкі на урок краязнаўства, тэмай якого стала жыццё і творчасць нашага знакамітага земляка Леаніда Дайнекі. Бібліятэкары цікава расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта і пісьменіка, а затым прапанавалі скласці з пазлаў вокладку кнігі аўтара. З заданнем каманды справіліся, атрыманыя назвы – аднаго з першых зборнікаў паэзіі «Людзі і маланкі» і вядомага гістарычнага рамана «Меч князя Вячкі».
Амаль усе кнігі Леаніда Дайнекі ёсць у цэнтральнай бібліятэцы і даступны для чытачоў, а, галоўнае, вартыя ўвагі.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем