Гатовы Радзіме служыць

Гатовы Радзіме служыць

У школах раёна праведзены дадатковыя мерапрыемствы ваенна-прафесійнай арыентацыі.

На мінулым тыдні ў Нясяцкай і Пярэкальскай сярэдніх школах начальнік абасобленай групы (Клічаўскага раёна) ваеннага камісарыята Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Яўген КАЎШЫРКА сустрэўся з навучэнцамі выпускных класаў. Пад час прафарыетацыйнай гутаркі з старшакласнікамі, Яўген Сяргеевіч падрабязна спыніўся на пытаннях паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы. Патэнцыяльным кандыдатам для паступлення ў такія ВНУ ўручаны персальныя запрашэнні.
Пад час сустрэчы моладзі даведзена інфармацыя і аб кантрактнай службе ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Прафесія Радзіме служыць сярод моладзі Клічаўшчыны запатрабавана. Сёлета кандыдатамі на паступленне ў ваенныя ВНУ былі ў раёне пяцёра чалавек, але толькі адзін з іх змог стаць курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Зараз заяву ў ваенкамат аб паступленні ў 2025 годзе падалі ўжо трое выпускнікоў абедзьвух клічаўскіх школ. Ёсць кандыдаты на паступленне і з сельскіх школ раёна.
12 снежня прадстаўнікі Клічаўскага раёна на чале з Яўгенам Каўшыркам, а ўсяго гэта 46 навучэнцаў устаноў адукацыі, разам з кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні і прадстаўніком аддзела па адукацыі райвыканкама Жанай ЮРКАВЕЦ, прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі «Гатовы Радзіме служыць», якая праходзіла ў Бялыніцкім раёне. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўстановы вышэйшай ваеннай адукацыі Беларусі і Магілёўскі абласны ваенны камісарыят.
Прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ нашай краіны падрыхтавалі для школьнікаў інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе рабяты даведаліся аб тым, як стаць курсантамі і прымералі на сябе розныя ваенныя спецыяльнасці, пазнаёміліся з навінкамі сучаснага ўзбраення і зброі мінулых гадоў.

Уласны погляд Яўген Каўшырка:
– Ва ўсе часы ваенная служба была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці, а да прафесіі ваеннага заўсёды ставіліся з асаблівай пашанай і павагай. «Ваенная выпраўка», «афіцэрскі гонар», «салдацкая доблесць» – гэта далёка не поўны спіс таго, што прыцягвае маладых лю­дзей пры выбары дадзенай прафесіі. У ёй вельмі важныя мэтанакіраванасць, стойкасць духу, уменне пераадольваць цяжкасці, бо ваенная прафесія не з лёгкіх. Кожны грамадзянін абавязаны служыць у войску і несці абавязак перад Радзімай. Бо абарона роднай зямлі, сваёй краіны – свяшчэнны абавязак. Гэта сімвал гераізму, стойкасці і патрыятызму.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко назначил новых руководителей Минской, Гродненской областей и Минэнерго

1 апреля 2025
Читать новость
В комитете государственного контроля Могилёвской области

Качество работы с обращениями граждан оценили в областном КГК

1 апреля 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Как Кличев будет отмечать 80-летие Великой Победы обсудили на координационном совете

1 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Важные встречи: Кличевский район с рабочим визитом посетил глава областного Совета депутатов Александр Горошкин

1 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Генеральная уборка: Как в Кличеве прошёл районный субботник

1 апреля 2025
Читать новость
Это интересно

Былое и мысли о современности. Если можешь помочь…

28 марта 2025
Читать новость