Цікавая гісторыя наміткі

Цікавая гісторыя наміткі

Гэта цікавая гісторыя пачалася з наміткі, якую фалькларысты ўбачылі некалькі гадоў таму ў музеі Запольскай школы. Рэч была вельмі паношаная і падобная на рушнік.

Каб разабрацца, мы звярнуліся да кандыдата мастацтвазнаўства НАН Беларусі Марыі Мікалаеўны ВІННІКАВАЙ. Аказалася, што цікавая знаходка – сапраўды намітка, старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славян, які насілі замужнія жанчыны ў нашай Беларусі, Літве, паўднёвых абласцях Расіі і Украіне. Пачаліся паходы ў Клічаўскі краязнаўчы музей, у фондах якога аказалася яшчэ некалькі намітак. Некаторыя з іх былі не толькі з Клічаўскага раёна, а нават з Брэсцкай вобласці.


Марыю Мікалаеўну зацікавіла наша намітка з вёскі Пярэкаль, бо на ёй, акрамя вышыўкі па краях, быў вышыты налобнік. Навуковец паабяцала зрабіць расшыфроўку наміткі і даведацца аб спосабе яе нашэння. Мы са свайго боку таксама зрабілі даследванні і даслалі іх у Мінск. Праз некаторы час Марыя Мікалаеўна пераслала нам спосаб завязвання гэтай наміткі, зрабіўшы аналіз іншых гэткіх жа галаўных убораў. Аказалася, што менавіта так намітку насілі ў Чэрвеньскім раёне ў вёсцы Зайцы.
Маючы такія цікавыя вынікі, мы вырашылі сумесна з Клічаўскім краязнаўчым музеем правесці для старшакласнікаў “Падарожжа ў мінулае”. Старшы навуковы супрацоўнік музея Лідзія АЧЫНОВІЧ расказала пра традыцыйныя строі, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі. Творчыя работнікі раённага Дома культуры Жана АЧЫНОВІЧ і Тамара АСТРОЎСКАЯ паказалі дзецям майстар-клас па завязванні галаўных жаночых убораў, як гэта некалі было ў нашых вёсках.


Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі нашэння хустак у дарослым калядным абрадзе «Цыганы», дзіцячым абрадзе «Куры» (Віркаў, Нясята, Дзмітраўка), асаблівасцямі паўсядзённага нашэння хустак у нашай мясцовасці. А ўдзельніца народнага вакальнага ансамбля «Крыніца» Зоя САМЕЦ паказала, як завязвалі жанчыны хусткі менавіта ў сенакос.


На гэтым мерапрыемстве дзеці даведаліся шмат цікавага: як раней можна было дакладна адрозніць дзяўчыну ад замужняй жанчыны, калі забаранялася і дазвалялася нашэнне галаўных убораў, пазнаёміліся з некаторымі абрадамі традыцыйнага народнага календара.
А самым цікавым, вядома ж, было завязванне наміткі. Дзяўчаткам вельмі хацелася прымераць гэты не­звычайны старажытны ўбор. Яны прыбіраліся ў гэтыя галаўныя жаночыя ўборы, фатаграфаліся.
Напрыканцы заняткаў дзяўчаты і хлопцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе па традыцыйных танцах «Падыспань» і «Кракавяк», які правялі ўдзельніцы народнага вакальнага ансамблю «Крыніца».
Завочнае падарожжа ў мінулае захапіла ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Яно для сённяшніх старшакласнікаў аказалася цікавым, і нават захапляльным, дапамагло ім пазнаёміцца з сваёй спадчынай, судакрануцца з сваімі каранямі.

Тэкст: Жана АЧЫНОВІЧ,
загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва РДК.

Последние новости

Знай наших

Выпускница Кличевской школы рассказывает о своём поступлении

22 августа 2025
Читать новость
Ветераны

Кличевские ветераны посещают Музей Славы Могилёвщины

22 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Желанная ягода от Кличевского лесхоза

22 августа 2025
Читать новость
Год малой радзімы

Герои Кличевской жатвы

22 августа 2025
Читать новость
Актуально

Мужчина таинственно исчез в Минске 19 лет назад. Недавно его нашли

21 августа 2025
Читать новость
Актуально

Почему листья меняют цвет?

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем