У раёне

У раёне

Увага – веснавой сяўбе
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне райвыканкама, на якім было разгледжана пытанне гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў раёна да вясенне-палявых работ. У пасяджэнні пад кіраўніцтвам старшыні Клічаўскага райвыканкама Віктара РЭБКАЎЦА ўдзельнічалі: упраўляючы справамі Магілёўскага аблвыканкама Мікалай ДЗЯДКОЎ, раённая вертыкаль улады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Клічаўшчыны і іншыя зацікаўленыя.

Асноўным дакладчыкам па азначанай тэме выступіў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь СІТА.

Сумесна з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў Віктар Рэбкавец і Мікалай Дзядкоў абмеркавалі праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.

Нашы шахматысты лепшыя ў вобласці!
Каманда Клічаўскага раёна заняла 1-е месца ў абласным спартыўна-масавым мерапрыемстве «Фестываль школьнага спорту» па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат 2009 года нараджэння і маладзей.



Гонар раёна на гэтых спаборніцтвах адстойвалі вучні ДУА «Максімавіцкая сярэдняя школа Клічаўскага раёна»: Арцём КІРПЛЮК, Данііл КАРНЕЙЧЫК, Юлія СОТНІКАВА і Дарья КРАСЬКО (настаўнік фізічнай культуры Міхаіл САЛАДУХА), якія і сталі лепшымі з лепшых сярод юных шахматыстаў Магілёўшчыны. Ёсць і асабістыя важкія дасягненні: Данііл Карнейчык, які займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Шахматы» у Яўгенія КАРОТКАГА, заняў 2-е месца ў асабістым заліку сярод юнакоў.

Віншуем з перамогай максімавіцкіх шахматыстаў і іх педагогаў! Малайцы, так трымаць!

Новая тэхніка паступае ў гаспадаркі Клічаўшчыны
Дзяржава падтрымлівае тэхнічнае пераўзбраенне гаспадарак. Штогод за сродкі абласнога бюджэту
абнаўляцца машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў Клічаўшчыны. У гэтыя дні новая тэхніка пачала паступаць адразу ў тры з іх. Так, яшчэ да пачатку веснавой сяўбы ў ААТ
«Бацэвічы-АГРА» паступяць культыватар і самаходны апрысквальнік «Раса», у ААТ «Нясята-АГРА» – энерганасычаны трактар «Беларус-3522» і самаходны апрысквальнік «Раса». Самае значнае паступленне новай тэхнікі ў ААТ «Коўбча-АГРА»: энерганасычаны трактар «Беларус-3522», 9-корпусны плуг, культыватар і самаходны апрысквальнік «Раса».

Ёсць добрыя кадры, сучасная тэхніка – будзе і рэзультат.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем