Кім ганарыцца Клічаўшчына?

Жыццё,  прысвечанае  небу…

ВАГАНАЎ Іван Іванавіч
Генерал-маёр авіяцыі
Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Клічаў  (1995г.)

Генерал-маёр  Іван Іванавіч  ВАГАНАЎ,  лётчыкі-касманаўты  Віталій  Іванавіч
СЕВАСЦЬЯНАЎ  і  Уладзімір  Аляксандравіч  ШАТАЛАЎ  (злева  направа).
Здымак  (1970-я  гады)  з  фонду  раённага  музея.

Іван Іванавіч   Ваганаў нарадзіўся 9 лістапада 1922 года  ў Клічаве. Тут прайшло дзяцінства, школьныя гады, тут скончыў дзесяцігодку.   У 1940 годзе па пуцёўцы мясцовага РК ЛКСМБ быў накіраваны ў Маскоўскае авіяцыйнае вучылішча.
1 мая 1941 года ўдзельнічаў у першамайскім ваенным парадзе на Краснай плошчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях. З верасня 1941 па май 1945 года ваяваў на Сталінградскім і Бранскім франтах, вызваляў Прыбалтыку.
Пасля Перамогі вучыўся ў Маскоўскай ваеннай акадэміі. Кіраваў авіяцыйнымі часцямі.
З 1957 па 1960 гады служыў на тэрыторыі Беларусі  – у Пінску, Калінкаві-чах. З 1960 года – працаваў у Маскве.
Іван Іванавіч быў адным з удзель-нікаў работы па асваенні касмічнай прасторы, сябраваў з Юрыем Гагарыным, адзін з кіраўнікоў Цэнтра падрыхтоўкі   касманаўтаў у Зорным гарадку. З’яўляўся  членам Ваеннага савета Паветранай арміі. Быў начальнікам палітаддзела цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына, загадчыкам мемарыяльнага музея акадэміка С.П. Каралёва. Жыў у Маскве.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, “За службу Радзіме ва  Узброеных Сілах” ІІІ ступені, 21 медалём, дыпломам і медалём імя  Ю. А. Гагарына.
У 1975 годзе за ўдзел у падрыхтоўцы і  паспяховае правядзенне сумеснага палёту савецкіх і амерыканскіх касманаўтаў на караблі “Саюз — Апалон” Ваганаў І. І. быў узнагароджаны дыпломам амерыканскай Асацыяцыі астранаўтыкі.
У 1995 годзе ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Клічаў”.

Марыя  Талкачова,
бібліёграф  аддзела  абслугоўвання  і  інфармацыі  цэнтральнай  бібліятэкі.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость