У раёне

У раёне

Перасоўны ФАП запатрабаваны

З 8 студзеня гэтага года ў раёне пачаў работу перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт УЗ «Клічаўская цэнтральная раённая бальніца». У яго зоне абслугоўвання сельскія населеныя пункты, што адносяцца да Віркаўскага, Востраўскага, Ядрана Слабодскага і Ганчанскага ФАПаў, з агульнай колькасцю насельніцтва больш за 600 чалавек. Працуе перасоўны ФАП штодня, у адпаведнасці з графікам, з 8.00 да 15.30. Фельчар Валерыя ФЕШЧАНКА праводзіць прыём насельніцтва амбулаторна і на даму, здзяйсняе патранаж дзяцей да 3-х гадоў, праводзіць пярвічны агляд пацыентаў, пры неабходнасці выдае накіраванні да ўрача і г.д.

Перасоўны комплекс абсталяваны ўсім неабходным для правядзення лячэбных працэдур, аказання неадкладнай даўрачэбнай дапамогі, правядзення дыспансерызацыі, забору аналізаў, у тым ліку гінекалагічных. Пацыенты, а гэта жыхары аддаленых вёсак, такімі медыцынскімі паслугамі задаволены, бо яны – па месцы жыхарства, а гэта зручна.

Арыенцір – поспехі дзяцей

У абласным цэнтры творчасці прайшоў калядны турнір па робататэхніцы, які сабраў юныя таленты з розных рэгіёнаў Прыдняпроўя. Зарадзіўся ён толькі летась, а сёлета ў ім было ўжо амаль удвая больш каманд-удзельніц – аж 32! Гэты від тэхнічнай творчасці любяць і клічаўскія дзеці, якія з задавальненнем займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Робататэхніка» ДУДА «Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» у Яўгеніі Сяргееўны НЕСЦЯРЭНКА. Вядома, юным удзельнікам не ўсё даецца хутка і проста. Іншы раз трэба і добра пастарацца, справа ж даволі складаная. Вось і ў гэтым турніры для кожнага віду спаборніцтва патрэбны былі спецыяльныя камп’ютарныя праграмы. Але нашы дзеці былі на вышыні, іх поспехі радуюць!
У выніку спаборніцтваў каляднага турніру дыпломам II ступені ў намінацыі «Робосумо» (8-10 гадоў) узнагароджаны Міхаіл МІХНЁНАК і Кірыл ОСІПАЎ, дыпломам III ступені ў намінацыі «Кегельринг» (8-10 гадоў) – Арцём ХАРЛАП і Іван АЎЧЫННІКАЎ.

Малайцы! Жадаем новых поспехаў!

Арганіку – на палеткі

Студзень у палову ўвабраўся, на двары то мароз цісне, то адліга, а аграрыі Клічаўшчыны ў клопатах аб веснавой сяўбе 2024 года. Кожнаму вядома, што без добрай запраўкі глебы мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, нельга атрымаць высокі ўраджай любой культуры. Таму зараз адзін з надзённых клопатаў – вывазка арганікі на палеткі. Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 15 студзеня ў раёне на палеткі вывезена 102 172 тоны арганічных угнаенняў (73% да задання).

Вялізныя аб’ёмы работ, кіпіць праца ва УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ», дзе ад запланаваных 34 600 тон арганічных угнаенняў на палеткі вывезена ўжо 90%.


Хуткімі тэмпамі вядуцца гэтыя работы ў ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхснаб» (план вывазкі арганікі выкананы на 108%), ААТ «Нясята-АГРА» – 96%, УКСП «Саўгас «Ольса» – 77%, ААТ «Максімавічы-Агра» – 75%.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем