У раёне

У раёне

Альтэрнатыва – дзённы стацыянар
Кожны разумны чалавек клапоціцца аб сваім здароўі, бо яно напалову залежыць ад нас саміх. Калі ёсць патрэба ў медыцынскай дапамозе, то яе разам з амбулаторным і стацыянарным відам лячэння можна атрымаць і ва ўмовах дзённага стацыянара.

Па словах намесніка галоўнага ўрача УЗ «Клічаўская ЦРБ» Дзіяны МАРОЗ, сёння пры раённай паліклініцы ёсць 15 ложка-­месцаў дзённага стацыянара, а таксама па 10 ложка-месцаў – у Бацэвіцкай і Арэхаўскай амбулаторыях ўрача агульнай практыкі. Тут право­дзяцца лячэбныя і дыягнастычныя мерапрыемствы пры захворваннях і стане, якія не патрабуюць кругласутачнага медыцынскага нагляду. У прыватнасці, на лячэнне сюды накіроўваюцца хворыя з абвастрэннямі хранічных захворванняў, тыя, каму патрэбна ўнутрывеннае кропельнае ўвядзенне лекавых сродкаў, правядзенне комплекснага лячэння з выкарыстаннем фізіятэрапіі, масажу і іншыя. Дарэчы, пацыентам дзённага стацыянара выдаюцца і бальнічныя лісты.

Любіць лес з дзіцячага садка
Дашкольнае лясніцтва плануецца адкрыць у снежні на базе клічаўскага дзіцячага садка №5, у якім навучанне будуць праходзіць 12 малышоў. «Наша задача – навучыць дзяцей любіць лес, і ўвогуле родную прыроду, яшчэ з маленства, – адзначае намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Клічаўскага лясгаса Святлана ЧАРЭЙЧЫК. – Важна пабудаваць у будучым ланцужок «дашкольнае-­школьнае лясніцтва – каледж – універсітэт». Такая прафарыентацыя з дзіцячага садка дапаможа выхаваць спецыяліста лясной гаспадаркі, адданага сваёй прафесіі».

Паводле загаду Мінлясгаса, яшчэ да канца гэтага года дашкольныя лясніцтвы павінны адкрыцца ў кожным лясгасе краіны.

Падарункі ад РДК!
Штогод напярэдадні навагодніх святаў творчы калектыў раённага Дома культуры радуе нас прэм’ерамі мюзіклаў. Сёлетні падарунак клічаўлянам і гасцям – мюзікл «Марозка». Як заўсёды, гледачы ўба­чаць вядомую казку ў новым прачытанні, у пастаноўцы шмат гумару і крэатыву, падрыхтаваны шыкоўныя касцюмы, дэкарацыі. У спектаклі заняты і ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў РДК – лю­дзі розных прафесій, для якіх тэатр – гарачае захапленне.

Прэм’ера мюзікла «Марозка» адбудзецца на сцэне РДК 22 снежня, паўтор спектакля – 29 снежня. Дарэчы, білеты ўжо браніруюцца!

А малечу, ужо трэці год запар, з 15 снежня запрашае сядзіба Дзеда Мароза, што ў паліўнічым доме ў вёсцы Рубеж. Для дзяцей падрыхтавана новая вялікая відовішчная праграма «У пошуках Снягурачкі». Гасцей чакаюць па папярэднім запісе, групамі ад 10 чалавек. Адметна, што сёлета і іншагароднія турфірмы вязуць сюды на прадстаўленні свае групы. Хочаце падарыць дзецям сустрэчу з цудоўнай казкай – не марнуйце час!

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Актуально

“Пиджак, жилет, брюки”. Минобразования законодательно закрепило требования к деловому стилю одежды 

4 июня 2025
Читать новость
Общество

Семейная память: сотрудники Кличевского ОВД с детьми посетили памятные места Беларуси 

3 июня 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко прибыл с визитом в Китай. Рассказываем, что на повестке

3 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Под видом электриков –мошенники

3 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

Благоустройство по новым правилам

3 июня 2025
Читать новость
Праздники

«Звонкое лето – детства планета» –­ под таким названием ­1 июня прошёл праздник для юных кличевлян

3 июня 2025
Читать новость