Народны каляндар

Народны каляндар

Лістапад

У лістападзе гола ў садзе.

Лістапад зіме сцежку пракладае.

Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца.

Апошні месяц восені, адзінаццаты – года меў старабеларускую назву грудзень (ад слова «груды» ў значэнні «замёрзлая зямля»). Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця.

Як звычайна, назіранні  чалавека  накіраваны на стан прыроды, паводзіны жывёлы, птушак, па якіх ён вызначае будучае надвор`е. Неба ўсю ноч чыстае, але вакол месяца з`явіліся вялікія кругі – будзе мароз; калі ж кругі гэтыя злёгку пачырванеюць – магчымы нават снегапад з ветрам. Калі дым з коміна падымаецца вертыкальна ўверх, няхай сабе і ў непагадзь, хутка надвор`е наладзіцца.

4 лістапада. Казанская. «Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца». У праваслаўным царкоўным календары – святкаванне Казанскага абраза Божай Маці. Захаваліся цікавыя народныя назіранні: “Да Казанскай – не зіма, а пасля – не восень; зранку – дождж, звечара – снег”; “На Казанскую дождж пойдзе – зіму прывядзе”; «Што Казанская пакажа, тое й зіма скажа».

8 лiстапада. Дзень Дзмiтрыя Салунскага.

10 лістапада. Параскева, Параскімка, Параскі Асеннія. Дзень забароны прадзення і ткання; заступніца жанчын і сям`і, апякунка жаночага рукадзелля. Царква да гэтага дня прыстасавала святкаванне святой Параскевы Пятніцы – велікапакутніцы, якая жыла ў ІІ стагоддзі ў Іконіі.

12 лiстапада. Дзень Зiновiя. Сiнiчкiн дзень. Першае масавае з’яўленне сiнiц каля дамоў – прыкмета надыходзячых вялiкiх халадоў.

14 лістапада. Кузьма-Дзям`ян (Кузьмінкі). Гэты дзень лічыўся прысвяткам кавалёў. А яшчэ дзень Кузьмы-Дзям’яна асабліва шанаваўся дзяўчатамі, бо гэтыя святыя спрыялі вяселлям.

21 лістапада. Міхайлаў дзень.  Унукі ў гэты дзень наведвалі сваіх бабуль.  Са святам звязана пацяпленне, так званыя Міхайлавы адлігі.

22 лiстапада. Матроны зiмовыя. З гэтага дня зiма ўстае на ногi, налятаюць маразы.

26 лiстапада. Iаан Златавуст. На Златавуста ўсё поле пуста.

27 лістапада. Святога Юстыніяна беларусы лічылі збавіцелем ад бясплоднасці. На абразах ён намаляваны з дзіцем на руках у малітве перад іконаю Божай Маці. Бяздзетныя ці тыя, у каго паміралі дзеці, абавязкова мелі абраз святога Юстыніяна ў сваім доме.

28 лістапада. Піліпаўка (Калядны, Піліпаўскі пост). Пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самых Каляд (да 7 студзеня).

29 лістапада – Мацей. Восень не саступае зіме, і гэта асаблівасць стану прыроды перададзена ў прыкмеце: «На Мацея дарога пацея».

Падрыхтавана па сайтах інтэрнэта.

Последние новости

День энергетика

Чтобы в домах всегда был свет

22 декабря 2024
Читать новость
Поздравление

Уважаемые работники и ветераны энергетической службы района!

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость