У раёне

У раёне

Свая справа – за адзін дзень!
Сёння кожны чалавек можа сам сябе забяспечыць працай, пры гэтым не патрабуецца рэгістрацыя фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такія пэўныя віды дзейнасці ўстаноўлены заканадаўча.
Лік самазанятых у нашым раёне не змяншаецца. Па стане на 1 кастрычніка сваю дзейнасць па заяўным прынцыпе з уплочваннем адзінага падатку на Клічаўшчыне здзяйснялі 58 чалавек, амаль столькі ж, як і летась. З пачатку года ад самазанятых у бюджэт паступіла 4 тысячы рублёў падаткаў.
Сярод самых папулярных накірункаў дзейнасці – цырульніцкія і рыпетытарскія паслугі, а таксама – вырошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі (апрацоўка зямлі трактарам, камбайнам, мотаблокам, драбленне збожжа).
Дарэчы, адкрыць такую сваю справу можна за адзін дзень. Для гэтага патрэбна няшмат: стаць на ўлік у падатковую інспекцыю як плацельшчык, падаць у яе паведамленне аб абраным відзе дзейнасці, перыядзе і месцы яе здзяйснення, заплаціць падатак. І можна прыступаць да працы.

Мастацтва – для ўсіх!
Вучыцца ніколі не позна! У тым упэўнены дарослыя, якія па вечарах вучацца …
у ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава». Так, удзень тут займаюцца дзеці ўсіх узростаў. А пасля свайго працоўнага дня – людзі розных прафесій, якія толькі цяпер вырашылі спасцігнуць свет мастацтва.
Сёння школа вядзе актыўную пазабюджэтную дзейнасць, у тым ліку аказвае платныя паслугі для дарослага насельніцтва па розных накірунках дзейнасці. Напрыклад, на індывідуальных занятках настаўнікі школы дапамогуць авалодаць музычным інструментам або паставяць голас, навучаць добра маляваць або танцаваць вальс. Дарэчы, ёсць магчымасць выконваць хатнія заданні на музычных інструментах ДШМ. Аплата – паасобку.
Ёсць у школе і розныя групавыя формы навучання, у прыватнасці, – фітнес-аэробіка.
У цэлым жа сёння рознымі відамі мастацтва індывідуальна займаюцца 33 дарослыя, на групавых формах – 14. Дарэчы, вучацца ў школе мастацтваў не толькі клічаўляне, але і жыхары аграгарадкоў Арэхаўка, Дзмітраўка, Заполле, Нясята.

Месца пад сонцам!
Нярэдка здараецца, што чалавек трап ляе ў лік беспрацоўных, не занятых ніякай справай. Прычыны таму аб’ектыўныя і суб’ектыўныя.
Выйсце са складанай сітуацыі прапануе ўпраўленне па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення Марыны ЛОСЕВАЙ, сёння ў раёне ёсць больш за 100 вакансій у розных сферах дзейнасці. У прыватнасці, патрэбны спецыялісты ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, ва ўстановы культуры, прадаўцы, кантралёры-касіры ў гандлёвыя кропкі, машыністы рознай тэхнікі і г.д.
Беспрацоўная моладзь, якая не паступіла ва ўстановы адукацыі, можа набыць любую рабочую прафесію з наступным атрыманнем пасведчання. Вучоба бясплатна – у Бабруйску і Магілёве, з выплатай стыпендыі.
Можна вучыцца і ў Клічаве, атрымаць прафесію вадзіцеля калёсных трактароў і самаходных машын катэгорыі «А», «В». Цяпер фарміруецца група на 2021 год.
Для беспрацоўных, якія жадаюць атрымаць фінансавую падтрымку для арганізацыі прадпрымальніцкай або рамесніцкай дзейнасці, ва ўпраўленні прапануюць
прайсці курсы навучання «Асновы бізнес-планавання».
Праца патрэбна? Звяртайцеся ва ўпраўленне асабіста, званіце па нумары тэлефона 78-666.

Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

Общество

На портале Министерства по налогам и сборам функционирует  электронный сервис «Книга учета доходов и расходов плательщиков УСН»

27 июня 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

ЕАЭС 2.0, наследство СССР и время действовать вместе. Вся речь Лукашенко на Евразийском экономическом форуме в Минске 

27 июня 2025
Читать новость
Информация МВД

Незаконная рыбалка кличевлянина закончилась внушительным штрафом

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Комплексный подход к решению вопросов

27 июня 2025
Читать новость
Культура

Уникальный экспонат кличевского музея

27 июня 2025
Читать новость
Культура

За вдохновением – на «СеноФест»!

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем