Любі справу – майстрам будзеш!

Любі справу – майстрам будзеш!

Сёння ў раёне статус рамеснікаў маюць 75 чалавек – гэта вялізная сіла, якая робіць наша жыццё больш зручным, камфортным, расквечвае будні і святы. Іх вырабы ручной работы – вынік аўтарскай фантазіі і майстэрства. Добрая частка рамеснікаў згуртавана вакол раённага Дома рамёстваў, калектыў якога адраджае і перадае дзецям і дарослым сакрэты старажытных промыслаў і рамёстваў краю. Ён крочыць у нагу з часам, у гушчы падзей культурнага жыцця рэгіёну і міжнароднага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, народныя майстры і рамеснікі Клічаўскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага раёнаў аб’яднаны ў рэгіянальнай ініцыятыве «Мабільная школа аўтарскага майстэрства» праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Гэта ініцыятыва садзейнічае больш эфектыўнай занятасці рамеснікаў, аказвае істотную дапамогу ім у продажы сваіх вырабаў.

Майстар-клас па разьбе па дрэве на XXVII Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах у рамках рэгіянальнай ініцыятывы «Мабільная школа аўтарскага майстэрства «Майстар –майстру» правёў метадыст-майстар Уладзімір Дзяржанскі

«Майстар – майстру» – такой падпраграмай аб’яднаны сёння рамеснікі Клічаўскага і Быхаўскага раёнаў. Майстар-класы для дарослых тут праводзяць як метадысты-майстры раённых Дамоў рамёстваў, так і вопытныя рамеснікі.
Клічаўскі раённы Дом рамё ст ваўтворчая лабараторыя. Тут нара джаюцца новыя ідэі, новыя таленты – і, вядома ж, прыгожыя вырабы, нямала якіх можна аднесці да прадметаў мастацтва.
Гэтым летам калектыў раённага Дома рамёстваў правёў шмат майстар-класаў і для дзяцей, якія наведвалі лагеры адпачынку. Многія з іх зараз ужо ў ліку юных гурткоўцаў РДР.

Таццяна Федасеенкава: «У жніўні на 650-годдзі ў Быхаве былі – сяброўства завялі!»

Як расказала дырэктар раённага Дома рамёстваў Таццяна ФЕДАСЕЕНКАВА, сёння ўстанова запрашае на заняткі ў дзіцячыя гурткі па жывапісе, мастацкай апрацоўцы керамікі, лозапляценні, саломапляценні.
Дарослых чакаюць у гуртку па саломапляценні, аматарскіх аб’яднаннях па жывапісе і мастацкай апрацоўцы драўніны.
Свет творчасці кліча!

Матэрыялы падрыхтавала Ніна ІЗОХ

Последние новости

Актуально

В Беларуси запущен интерактивный путеводитель для абитуриентов, поступающих в колледжи!

18 июня 2025
Читать новость
Общественное обсуждение

Табак и вейпы под контроль: стартовало общественное обсуждение важного закона

18 июня 2025
Читать новость
МЧС информирует

В Кличевском районе отработали тактику борьбы с торфяными пожарами

17 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием заявлений на поступление в военные учебные заявления продлен до 19 июля

17 июня 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Александр Лукашенко вновь собрал выездной семинар по теме сельского хозяйства

17 июня 2025
Читать новость
Медицина

Лучших медиков района наградили в преддверии профессионального праздника

17 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем