Парламентарыі за работай

Парламентарыі за работай

На гэтым тыдні Святлана Шутава, дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, правяла у нашым раёне чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях, наведала адзін з двароў у мікрараёне шматпавярховых забудоў і краязнаўчы музей.
Прадстаўнікі жыхароў вуліцы Зарэчнай звярнуліся да парламентарыя з набалелым пытаннем, якое датычыцца забеспячэння іх мікрараёна стацыянарным магазінам крокавай даступнасці. Паколькі гэта праблема ўздымаецца выбаршчыкамі не першы год, то на прыёме прысутнічала Наталля Бурлакова, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама. У прысутнасці дэпутата Наталля Уладзіміраўна падрабязна пракаменціравала ход вырашэння ўздымаемай праблемы.
Клічаўлянку Ніну Мікалаеўну С. непакоіць факт налічэнняў камунальных плацяжоў на зарэгістраванага, але не пражываючага на яе жылплошчы ўнука. Нягледзячы на тое, што Андрэй Мацюшонак, дырэктар УКП «Жылкамгас», даў уладальніцы кватэры вычарпальны адказ, Святлана Аляксандраўна палічыла мэта-згодным узняць пытанне налічэння плацяжоў на асвятленне і ўборку месцаў агульнага карыстання па колькасці зарэгістраваных, але не пражываючых у кватэры жыхароў, на пасяджэннях адпаведнай дэпутацкай камісіі і Савета Міністраў.
Дарэчы, паколькі ўзнятыя наведвальнікамі пытанні хвалююць многіх жыхароў, то каментарыі спецыялістаў мы апублікуем у наступным нумары нашай газеты.
У краязнаўчым музеі Святлана Аляксанд- раўна з задавальненнем пазнаёмілася з экспазіцыямі ўсіх 9 залаў, а потым падзякавала дырэктару ўстановы Наталлі Храмянковай за змястоўную экскурсію, пацікавілася праблемамі, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Аліна Суднік.
Фота аўтара.

Последние новости

Год Белорусской женщины

21 июня – день медицинских работников: знакомимся с главной медсестрой Кличевской ЦРБ Юлией Жолнерович

21 июня 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Память, что связала поколения: история Вячеслава Хайлова

19 июня 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Память во имя будущего: в районе прошёл единый день информирования

19 июня 2026
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

22 июня в Кличеве ограничат дорожное движение

19 июня 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличевском районе 20 июня

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем