Я выбіраю вёску

Я выбіраю вёску

Бабруйчанка Яна Мярзлова пасля аўтатранспартнага тэхнікума прыехала па размеркаванні ў аграгарадок Заполле, дзе заняла пасаду бухгалтара КСУП «Будзённага». 6 гадоў праляцелі як адно імгненне. За гэты час дзяўчына паспела выйсці замуж, нарадзіць дачушку Софачку.

– Я ніколькі не шкадую, што месцам працы і жыцця выбрала вёску. У нас вялікая хата, ёсць газ, гарачая вада ў кране, пральная машына і ўсё неабходнае для жыцця. Разам з мужам Максімам добраўпарадкоўваем выдзеленую нам хату. На прысядзібным участку вырошчваем ягады, фрукты, гародніну. Дачушка наведвае дзіцячы садок. Наша вёска мае вельмі выгаднае геаграфічнае становішча, побач Бабруйск. Таму да нас часта прыязджае мая мама і дапамагае па гаспадарцы, мы таксама ездзім у горад, наведваемся ў райцэнтр на дзіцячую пляцоўку, дзе ёсць не толькі забавы для дзяцей, а і трэнажоры для дарослых. За гэты час я паспела палюбіць вясковыя краявіды, што наталяюць душу прыгажосцю, даюць магчымасць атрымаць асалоду ад мядовага водару і свежага паветра.
Яна Леанідаўна прызнаецца, што вольнага часу не так і шмат, але калі хочацца, то можна выкраіць яго для лю-бімых заняткаў. Вельмі любіць чытаць мастацкую літаратуру, гістарычныя раманы, дакументальную публіцыстыку. Пастаянны падпісчык «Кніжнага клуба», выпісвае шмат кніг, а чытае ў асноўным ціхімі зімовымі вечарамі, бо ўлетку часу не стае.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Итоги уборочной, работа с кадрами и семинар в Шкловском районе. Александр Лукашенко заслушал доклад Исаченко

11 сентября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Обновлена Директива №1 о мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Прокуратура Кличевского района отменила незаконную процедуру государственной закупки на 117 тысяч рублей

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Ненужные мегапиксели: какой модуль в смартфоне самый бесполезный?

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Закон об оружии: главное для граждан

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Под прицелом мошенников – школьники

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем