Партызанскі карэспандэнт
Да вайны Міхаіл Белабароды паспеў скончыць дзевяць класаў Максімавіцкай школы. Пацягнуліся доўгія гады акупацыі. Міхаіл заўважыў, што яго бацька начамі некуды хадзіў. Устрывожаная маці праводзіла яго, а потым да раніцы ўздыхала і плакала..
Аднаго разу на світанні ў дом уварваліся гітлераўцы. З імі былі і мясцовыя паліцаі. Бацьку Мішы схапілі і расстралялі за падпольную работу супраць фашыстаў, за тое, што ад рукі перапісваў і рспаўсюджваў лістоўкі. З таго часу Міхаіл Белабароды становіцца партызанам.
У землянку рэдакцыі падпольнай абласной газеты “За Радзіму” зайшоў абвешаны зброяй і гранатамі фарсовы малады партызан. Казырнуўшы па-ваеннаму, ён прадставіўся: “Міхаіл Белабароды”.
Міша атрымаў заданне, а праз трі дні з’явіўся ў рэдакцыйна землянцы. Некуды спяшаючыся, ён расказаў, што прыбыў з Мацеевіч. Учора там з’явіліся немцы, многа іх, чалавек паўтараста. Яны забралі ў сялян шсё пад чыстую: хлеб, сала, апошніх кароў. Міша з таварышамі паведамілі аб гэтым у штаб, і хутка партызаны 208-га і 277-га атрадаў перакрылі фашысцкім “нарыхтоўшчыкам” выхады з вёскі, напалі на карнікаў. Ад партызанскіх куль знайшлі сабе смерць 138 фашыстаў, былі захоплены вялікія трафеі, у тым ліку і аўтаматы. Пра гэты бой Міша расказваў з захапленнем і радасцю. Потым напісаў аб гэтым у газету пад загалоўкам “Кулю замест хлеба”.
Пасля гэтага абласная і раённая падпольныя газеты загаловак Мішы “Кулю замест хлеба” зрабілі пастаяннай рубрыкай, пад якой расказвалі аб баявых справах партызан.
Адважна змагаўся з ворагам Міхась Белабароды. Але ў самы напружаны час гарачых схватак ён ніколі не забываўся пра газету, пра свае карэспандэнцкія абавязкі. Падпольныя партызанскія газеты – Клічаўская “Голас партызана” і Магілёўская абласная “За Радзіму” рэгулярна а трымлівалі і друкавалі яго карэспандэнцыі, напісаныя па гарачых слядах партызанскіх баёў.
З падрыўной групай старшага лейтэнанта Якава Рыжкевіча, Міхась белабароды хадзіў на “жалезку” у разведку і загадзя аблюбаваў месца для закладкі міны. Калі партызанскі гасцінец быў падложаны на рэйку і надзейна замаскіраваны, падрыўнікі адышлі ў кусты, чакаючы выбуху. Хутка скалыхнуўся лесм, і варожы цягнік зляцеў пад адхон.
Вярнуўшыся ў лагер, падрыўнікі леглі спаць, не спаў толькі Міша Белабароды. Ён пісаў. У наступным нумары газеты была надрукавана яго заметка “Эшалон за эшалон”. Аб усіх удзельніках апошняй дыверсіі карэспандэнт расказаў падрабязна, толькі пра сябе – ні слова.
Партызаны Магілёўшчыны ведалі і любілі Міхаіла белабародага. Камсамольцы 278-га партызанскага атрада выбралі яго сакратаром камсамольскай арганізацыі.
У чэрвені 1944 года, пасля вызвалення Магілёўшчыны, Міша Белабароды разам з іншымі партызанамі ўліўся ў ваенную часць наступаючай Чырвонай Арміі. Ён па-ранейшаму заставаўся разведчыкам. Многа “языкоў” прывёў. Хутка яго ўзнагародзілі яшчэ адным ордэнам Айчыннай вайны.
У снежні 1944 года каля прускага горада Ўлаўпенян група разведчыкаў Мішы Белабародага вяла пошук. Нечакана вораг пачаў весці моцны артылерыйскі абстрэл. Тут варожы снарад і абарваў жыццё партызанскага карэспандэнта Мішы Белабародага. Яму не было яшчэ і дваццаці гадоў, жыццё юнака абарвалася незадоўга да Дня Перамогі.
Л. РУСЕЦКАЯ,
супрацоўніца раённага музея