На Купалу ночка мала

На Купалу ночка мала

Ярка і прадстаўніча ўдзельчалі клічаўляне ў рэспубліканскім свяце “Александрыя збірае сяброў”, якое сёлета сабрала рэкордны лік гасцей. Бо ў 2024 годзе свята на беразе Дняпра, каля мосту, што злучае аграгарадок Александ­рыю і Копась, супала з 6 ліпеня – Купаллем.
Як расказала дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна» Лізавета
КАВАЛЁВА, на свяце ў Александрыі клічаўляне арыгінальна праставілі сваю тэматычную пляцоўку «Клічаў вітае» з выявай знака якасці ў Год якасці, вялізным (да метра) купальскім вянком.
Экспазіцыя Клічаўшчыны размясцілася ў чатырох тэматычных павільёнах. У адным з іх цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла дзве краязнаўчыя выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі і Году якасці.
У двух іншых разгарнулася «Майстэрня рамёстваў», на якой былі прадстаўлены промыслы і рамёствы Клічаўскага края. Цудоўная арыгінальная сувенірная прадукцыя, вырабы майстроў раённага Дома рамёстваў з лазы, саломы, гліны, дрэва карысталіся вялікім попытам гасцей свята. Да дому клічаўскія майстры вярнуліся з ладнай выручкай і ўзнагародамі. Па выніку ўдзелу ў абласным конкурсе «Купальскі вянок» майстар РДР Наталля ЛАПАЦІНА за сваю работу ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі «Купальскі вянок», дыпломам III ступені – калектыў РДР у намінацыі «Арыгінальны галаўны ўбор».


Што пчолы зляталіся людзі ў павільён «Клічаўскі мядок», дзе гаспадарыў вядомы наш пчаляр з а/г. Максімавічы Сяргей ШЧЭПКА. Не толькі беларусы з усіх рэгіёнаў, а і безліч расіян жадалі набыць тут ліпавы, грачышны, лугавы, кветкавы духмяны мёд, прадукты пчалярства, тую ж медавуху, праполіс, воск і іншае. Гаспадар праводзіў бясплатную дэгустацыю ды гасцінна запрашаў да сябе.
А як захапляльна і цікава расказвала пра розныя прадстаўленыя ў павільёне зёлкі, травяныя настоі і гарбаты, якімі здаўна частуюць гасцей беларусы на Купаллле з іх гаспадыня клічаўскай «Чайнай гасцёўня». У яе ролі выступіла Жана АЧЫНОВІЧ, этнамузыколаг раённага Дома культуры.
А якое ж свята без музыкі, песняў, гульняў, танцаў? Імі ж душа жывіцца. Свае таленты гасцям свята дарылі творчыя калектывы і асобныя выканаўцы Клічаўшчыны, сярод якіх вакальны ансамбль «До рассвета» РДК, салісты ансамб­ля «Крыніца» пад кіраўніцтвам Веры КУШНЕР, аккардыяніст Валерый ПАТАЧЫЦ, саліст-вакаліст Аляксей САЗАНАВЕЦ.
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы свята «Александрыя збірае сяброў» у гала-канцэрце выступіў Заслужаны аматарскі калектыў народны ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Актуально

Оставь свой след в истории

20 декабря 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии

20 декабря 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В руках молодёжи – будущее науки

20 декабря 2024
Читать новость
Интервью

Виды на спорт и туризм

20 декабря 2024
Читать новость
СОБЫТИЯ

Новоселье накануне Нового года

20 декабря 2024
Читать новость