Клічаўшчына гуляла масленіцу. Распавядаем, як гэта было

Клічаўшчына гуляла масленіцу. Распавядаем, як гэта было

Песенна і музычна было ў Клічаве ў мінулую суботу. Тут шумела- разлівалася народнае гулянне «Шырокая Масленіца»!

У гэты дзень сама прырода была ў еднасці з людзьмі – мароз адступіў, а ў небе ярка і шчодра ўсміхалася сонейка. Клічаўляне і госці горада цэлымі сем’ямі спяшаліся на свята, каб усе разам Зіму праводзіць – Вясну сустрэць!


З самай раніцы на Цэнтральнай плошчы горада кіпеў гандаль. Клічаўскае раённае спажывецкае таварыства запрашала ў свае павільёны, вулічнае кафэ, дзе прапаноўваліся бліны і ўсялякая смаката, вабілі духмяным пахам шашлыкі, што тут жа гатаваліся на мангале і паступалі ў продаж. Як заўсёды на «ура» ішла кулінарная выпечка магазіна «Паўлінка» аграрна-тэхнічнага каледжа. Пакупнікоў усіх узростаў запрашалі да сябе, прапаноўвалі ўсяго безліч мясцовыя і гарадскія прыватныя прадпрымальнікі. Радавалі, стваралі ўсім святочны настрой калектывы ўсіх ўстаноў культуры раёна – выставай страў нацыя­нальнай беларускай кухні. А галоўная страва, вядома, – бліны, сімвал Масленіцы, сонца і пяшчоты. Вось ужо, сапраўды, крэатыву тут не было межаў! Бліны – з дзесяткамі начынак, мясных і салодкіх. Напрыклад, Максімавіцкі СДК запрашаў не толькі на бліны з пылу-жару, але і сала жадаючыя самі пяклі на прутку на вог­нішчы! А работнікі раённага Дома культуры частавалі ўсіх блінамі з тварагом, мёдам, варэннем – ласаваліся ўсе, і дзеці, і дарослыя!


А тым часам на Цэнтральнай плошчы горада разгортваецца маляўнічая дзея, усім клічаўлянам шыкоўны падарунак – фальклорнае свята «Масленічны карагод» дораць навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў г. Клічава. Вясёлка фарбаў святочных нацыянальных строяў, гульні, забавы, масленічныя абрады, танцы і сам «Карагод вялікі»! Вось так у Клічаўскім раёне адраджаюць народныя традыцыі Прыдняпроўя!


Гучаць урачыстыя акорды «Шырокай Масленіцы». Са сцэны, імправізаванай хаты, клічаўлян і гасцей горада на канцэртна-забаўляльную праграму запрашаюць талакой Скамарохі, Гаспадыня і іншыя персанажы. І сапраўды, Масленіца ў нас музычная і песенная! На сцэне адзін за другім змяняюцца творчыя калектывы раённага Дома культуры і сельскіх устаноў культуры, дораць гледачам свае песні, частушкі, прапануюць адгадаць загадкі, разам патаньчыць.


А на сцэне – урачысты момант! Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённых конкурсаў на лепшую масленічную ляльку «Сударыня Масленіца» і традыцыйных нацыянальных напіткаў, страў нацыяльнай кухні «Асалода». Паводле рашэння журы, пераможцам конкурсу «Сударыня Масленіца» прызнана шматдзетная сям’я Таццяны НОВІК з горада Клічава. На другім месцы – Запольскі СДК, на трэцім – Дзмітраўская сярэдняя школа.


У конкурсе «Асалода», у якім ўдзел прымалі сумесна калектывы клубных і бібліятэчных устаноў культуры, вынікі падведзены ў розных намінацыях. Усе пераможцы раённых конкурсаў адзначаны падарункамі і дыпломамі арганізатара – раённага Дома культуры, якія лепшым творцам уручыла Яўгенія ТРУШКО, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна».
Кульмінацыя свята – спальванне чучала Зімы. Скамарохі не дрэмлюць – і полымя ўмомант «аблізвае» яго. А вакол – музыка і песні, сталыя і юныя, людзі ўсіх узростаў водзяць вялізны масленічны карагод. Мы Зіму адпраўляем, Вясну-красну сустракаем! Прыдзі, вясна, прыйдзі, красна, прынясі збожжа, прынясі красак, прыйдзі да нас з радасцю, з вялікай да нас міласцю!

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем